Мы ўзышлі не з насення, што ветрам занесена, –
Мы не дзікай травы самарослыя парасткі.
У глыбінях зямлі, гераічнай і песеннай,
Нашых душ карані – з вузлякамі ўпартасці.
Ніл Гілевіч
Калі ласка, запрашаем вас наведаць віртуальны музей "Вытокі"!
Калі вы хочаце зазірнуць у гісторыю Беларусі, адчуць самабытнасць культуры нашага народа і ўбачыць, як жылі беларусы ў даўніну, абавязкова пабывайце ў нашым школьным гістарычным музеі "Вытокі".
Знаёмства з музеем акажацца прыемным і карысным. Вы трапіце ў незвычайны свет нашых продкаў, дзе калісьці панавала ручная праца.
У музеі можна адпачыць ад штодзённай мітусні, захапіцца прыгажосцю тканых і вышываных вырабаў, паслухаць цішыню мінулых эпох, пазнаёміцца з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі.
Гістарычны музей "Вытокі" чакае гасцей. Каб адпачыць душой і дакрануцца да сваіх каранёў, не трэба ехаць кудысьці далёка. Дастаткова завітаць у аграгарадок Таль Любанскага раёна – на падворак школы.
Самае цікавае вас чакае наперадзе!
Панарама музея
Апошнія навіны
“Знаўцы беларускай мовы”
Ва ўстанове адукацыі ў рамках адзінага дня роднай мовы для вучняў 5-11 класаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”, дзе дзеці практыкаваліся ў рашэнні лінгвістычных задач, разгадванні рэбусаў, загадак.
Неделя музеев
Напярэдадні Рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі "Памяць народа ў надзейных руках маладых" у перыяд з 18 па 23 кастрычніка 2021 года наша школа прымае ўдзел у Тыдні музеяў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.
«Моя родина – Беларусь!»
2018-2020 годы в Беларуси проходят под знаком Года малой родины. Это способствует формированию активной гражданской позиции учащихся, сохранения историко-культурного и духовного наследия.
Деятельность музеев является неотъемлемым звеном в системе работы по гражданско-патриотическому воспитанию детей, представляет собой особое событийное пространство, создаваемое коллективно и формирующее образовательную среду учреждения образования. Наблюдая за жизнью своей страны, знакомясь с её историей, природой и культурными особенностями, выполняя отдельные краеведческие задания, воспитанники учатся по-настоящему любить свою страну, дорожить ею.
“Герой жыве побач”
У гістарычным музеі імя І.А. Муравейкі прайшло мерапрыемства "Герой жыве побач", якое было прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На працягу ўсяго мерапрыемства эмацыянальна і пранікнёна гучалі вершы пра баявое братэрства, якія ўвайшлі ў кнігу "Я – Іван з Беларусі" І. Муравейкі – удзельніка вайны.
«Помним, чтим и гордимся!»
Вся наша страна готовится к празднованию 75-й годовщины Победы в Великой Отечественной войне. К этой знаменательной дате в музее «Гонар нашай вёскі» ГУО «Тальский УПК ДС-СШ Любанского района» была проведена экскурсия «Помним, чтим и гордимся!».
“Нашы карані”, “Славуты пісьменнік-зямляк”
21 лютага пад час правядзення мерапрыемстваў да Дня роднай мовы на базе школьных музеяў працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі "Нашы карані" і "Славуты пісьменнік-зямляк", дзе вучні пазнаёміліся з цікавымі экспанатамі народнага побыту нашых продкаў, атрымалі майстар-клас па выкарыстанні трапкача. У гістарычным музеі нагадалі цікавыя факты з біяграфіі і творчасці нашага пісьменніка-земляка І.А. Муравейкі, дакрануліся да прыватных рэчаў, рукапісаў, якія падараваў сам паэт.