Посуд – неабходная рэч для існавання чалавека. У нашай краіне адным з самых распаўсюджаных матэрыялаў для вырабу посуду была гліна. Стварэнне гліняных рэчаў мае назву ганчарства. Менавіта гэтаму старажытнаму і прыгожаму майстэрству прысвечана частка нашага музея. Экспазіцыя нашага музея прадстаўлена галоўным чынам ганчарнымі вырабамі 20-а стагоддзя.
Гліняны посуд адрозніваўся сваёй формай і аздабленнем.
У складзе экспазіцыі “Ганчарства” ёсць наступныя экспанаты: гладышы, міскі, кружкі, гляк, гарнушка.