bezh-TWenru
DSCF6916 DSCF6917 DSCF6918 DSCF6919 DSCF6920
DSCF6921        

Экспазіцыя складаецца з наступных раздзелаў: “Мая вёска – мая калыска”, “Гадавое кола свят беларусаў”, “Вёска мая песенная”, “Зямля беларуская, святая…”.

Аглядавая экскурсія пачынаецца са стэнда “Мая вёска – мая калыска”, на якім размешчаны фотаздымкі, што адлюстроўваюць сакральныя месцы вёскі Таль. Гэта і цудоўныя ваколіцы, і Свята-Троіцкая царква, і знакаміты Божы Камень ля вёскі Ператок. Мясцовымі рэзчыкамі па драўніне аздоблены калодзежы, якія сімвалізуюць вечнасць і прыгажосць чалавечага жыцця.

Другі раздзел, што знаходзіцца ў цэнтры экспазіцыі, прадстаўляе каляндар гадавых свят. А свят у нас даволі многа. 

Наша вёска песенная,  бо спяваць нашы  аднавяскоўцы вельмі любяць, і ніводнае свята не абходзіцца без іх удзелу. Аб гэтым сведчыць раздзел экспазіцыі “Вёска мая песенная”.

Апошні раздзел “Зямля беларуская, святая…” прадстаўляе гісторыю вёскі Таль.