Масленіца – традыцыйнае свята нашага народа, неад’емная частка яго культуры. Гэта свята ў народным календары займае асобае месца. Нашы продкі ўспрымалі яго як пачатак новага жыцця і ўшаноўвалі сонца, што абуджае ўсё жывое.
Святкаванне Масленіцы з’яўляецца традыцыяй у нашай школе. Вучні заўсёды чакаюць яе з нецярплівасцю і прымаюць у ёй актыўны ўдзел. Масленіца праводзіцца з традыцыйнымі масленічнымі абрадамі. Рыхтуюцца да іх загаддзя як вучні, так і настаўнікі. Яны робяць усё магчымае, каб провады зімы прайшлі цікава і весела. Скамарохі заклікаюць на свята гасцей. У тэатралізаванай праграме гучаць масленічныя песні, частушкі, загадкі. Школьнікі бяруць удзел ў спаборніцтвах на хуткасць і знаходлівасць. Дзяцей падтрымліваюць іх бацькі. Кульмінацыя свята – спальванне галоўнага сімвала – пудзіла зімы, якое суправаджаецца заклікамі дзяцей.
Па славянскай традыцыі святочна ўстаўляюцца сталы. Бліны – галоўны пачастунак праводзін зімы. Гасцям прапаноўваюць бліны з варэннем, мёдам, пірагі, дранікі, бублікі, духмяная гарбата, а самае галоўнае – вясёлы настрой.
Уражанне аб гэтым мерапрыемстве нікога не пакідае раўнадушным.
Педагагічны калектыў упэўнены, што знаёмства навучэнцаў з вытокамі славянскага свята спрыяе грамадзянска-патрыятычнаму, эстэтычнаму, духоўна-маральнаму выхаванню.