Прайшла прэзентацыя дзейнасці музеяў устаноў адукацыі ў рамках рэалізацыі сумеснага праекта ўстановы адукацыі “Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і культуры” і Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.
Зменныя выстаўкі музеяў устаноў адукацыі размяшчаліся на базе філіяла музея гісторыі тэатральнай і музычнай культуры “Гасцёўня Уладзіслава Галубка” па адрасе: г. Мінск, вул. Старавіленская, д. 14.
У перыяд з 28.09.2023 па 30.10.2023 у філіяле былі размешчаны экспанаты сямі музеяў устаноў адукацыі гістарычнага профілю (этнаграфічнага накірунку).
Мінскую вобласць прадстаўляў музей “Вытокі” дзяржаўнай установы адукацыі “Тальская сярэдняя школа імя І.А. Муравейкі” Любанскага раёна.
28 верасня ў “Гасцёўні Уладзіслава Галубка” адбылося адкрыццё аформленай экспазіцыі музеяў. Цыркуль драўляны, круцёлка для віцця вяровак, піла-наградка, уторнік драўляны, пляцёнка з лубу, кораб для сотаў, мышабойка драўляная і іншыя ўнікальныя экспанаты, усяго больш за 30 экспанатаў музея “Вытокі” былі размешчаны ў гасцёўні. У адкрыцці выставы прыняла ўдзел і прадставіла экспанаты Русаковіч Алена Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры, кіраўнік музея.