bezh-TWenru

  • Камплектаванне і ўлік музейных фондаў у адпаведнасці з устаноўленымі правіламі
  • Арганізацыя пошукава-даследчай дзейнасці з мэтай усебаковага вывучэння гісторыі, культуры свайго рэгіёна
  • Арганізацыя культурна-асветніцкай і грамадска-карыснай дзейнасці
  • Выкарыстанне фондаў музея ў адукацыйным працэсе

Работа ў музеі дапамагае настаўніку навучаць дзяцей навыкам даследчай дзейнасці. Разам з навучэнцамі сабраны і апрацаваны матэрыялы наступных даследчых работ: "Мікратапонімы вёскі Таль", "Скажа, як звяжа" (трапныя выразы жыхароў вёскі Таль), "Асаблівасці мясцовай гаворкі", "Мянушкі жыхароў вёскі Таль", "Ліштва вокнаў вёскі Таль", "Як сцежкі ў полі – ручнікі" (аб ручніках вёскі Таль). У выніку дзеці навучыліся весці гутарку з дарослымі, распытваць, запісваць, а потым рэдагаваць напісанае, рыхтаваць экскурсію, што ў сваю чаргу садзейнічае засваенню норм літаратурнай мовы, фарміраванню моўнай культуры навучэнцаў.

У ходзе пошукавай і даследчай дзейнасці дзеці вывучаюць гісторыю роднай вёскі, знаёмяцца з цікавымі людзьмі, перакановаюцца ў тым, што нашы продкі былі людзьмі стараннымі, працавітымі, умелымі, таленавітымі, мудрымі, вынаходлівымі.

На базе музея працуе этнаграфічны гурток "Спадчына". Вывучаючы традыцыі, абрады беларускага народа, рабяты маюць магчымасць зразумець лад жыцця беларуса, дзе галоўнымі каштоўнасцямі былі праца, радзіма, дом, сям’я. Чалавек імкнуўся жыць у згодзе са сваім сумленнем, з людзьмі, што былі побач, з сусветам, гэтым забяспечваў сабе і сваім блізкім здароўе, шчасце, багацце, ствараў нормы паводзін, нёс добрую славу і павагу грамадства.