- Вучыць школьнікаў з павагай адносіцца да гістарычна значымых прадметаў, беспамылкова распазнаваць іх.
- Развіваць цікаўнасць да гісторыі свайго народа, уменне самастойна збіраць гістарычныя звесткі ў гутарках са старажыламі вёскі.
- Выхоўваць патрыятызм, гуманнасць, павагу да свайго мінулага, развіваць грамадзянскую свядомасць у русле ідэалагічнай канцэпцыі нашай краіны.
Педагагічнымі сродкамі фарміравання патрыятызму і грамадзянскасці ў сістэме работы музея з’яўляюцца:
- Знаёмства вучняў з культурна-гістарычнымі помнікамі роднага краю.
- Выкарыстанне матэрыялаў музея на ўроках гісторыі, беларускай мовы і літаратуры, геаграфіі.
- Прыцягненне навучэнцаў да пошукавай, навукова-даследчай, экскурсійнай дзейнасці, накіраванай для атрымання новых матэрыялаў у музей і іх выкарыстанне ў вучэбным працэсе.