bezh-TWenru
01D1A51380-A102-F33C-FFCE-554A11B3AC27.jpg
Калі ласка, запрашаем вас наведаць віртуальны музей “Вытокі”!
02AAD3847A-C549-995B-7F0B-D49624E21DAF.jpg
Калі вы хочаце зазірнуць у гісторыю Беларусі, адчуць самабытнасць культуры нашага народа і ўбачыць, як жылі беларусы ў даўніну, абавязкова пабывайце ў нашым школьным гістарычным музеі “Вытокі”
031C143F72-4B1D-EFF9-B3CC-ED83F168F680.jpg
Знаёмства з музеем акажацца прыемным і карысным. Вы трапіце ў незвычайны свет нашых продкаў, дзе калісьці панавала ручная праца
04A33487DF-C0D4-164A-54F5-B441EB0E124D.jpg
У музеі можна адпачыць ад штодзённай мітусні, захапіцца прыгажосцю тканых і вышываных вырабаў, паслухаць цішыню мінулых эпох, пазнаёміцца з рэчамі, якімі карысталіся нашы продкі
05176648E9-ABE6-AB88-49C4-02B93F8FD472.jpg
Гістарычны музей “Вытокі” чакае гасцей. Каб адпачыць душой і дакрануцца да сваіх каранёў, не трэба ехаць кудысьці далёка. Дастаткова завітаць у аграгарадок Таль Любанскага раёна – на падворак школы
0653012A7F-ACA0-256A-79BB-F0896C1A62C0.jpg
Самае цікавае вас чакае наперадзе!

Інв. нумар: 3

Дата прыёму: 25.05.2005 г.

Назва і кароткае апісанне экспаната: чаўнок. Ткацкая прылада для пракідання ўтку ў працэсе ткання. Знешне нагадвае мініяцюрны човен. Чаўнок з донцам. Цэўку

кладуць на дно, а ўточную нітку прапускаюць праз адтуліну ў донцы чаўнака. У працэсе ткання прытрымліваюць цэўку вялікім пальцам.

Матэрыял: драўніна

Захаванасць: добрая