Посуд – неабходная рэч для існавання чалавека. У нашай краіне адным з самых распаўсюджаных матэрыялаў для вырабу посуду была гліна. Стварэнне гліняных рэчаў мае назву ганчарства. Менавіта гэтаму старажытнаму, прыгожаму майстэрству прысвечана частка нашага музея. Экспазіцыя нашага музея прадстаўлена галоўным чынам ганчарнымі вырабамі 20-га стагоддзя.
Гліняны посуд адрозніваўся сваёй формай і аздабленнем.
У складзе экспазіцыі “Ганчарства” ёсць наступныя экспанаты: гладышы, міскі, кружкі, гляк, гарнушка.