bezh-TWenru

21 лютага пад час правядзення мерапрыемстваў да Дня роднай мовы на базе школьных музеяў працавалі інтэрактыўныя пляцоўкі "Нашы карані" і "Славуты пісьменнік-зямляк", дзе вучні пазнаёміліся з цікавымі экспанатамі народнага побыту нашых продкаў, атрымалі майстар-клас па выкарыстанні трапкача. У гістарычным музеі нагадалі цікавыя факты з біяграфіі і творчасці нашага пісьменніка-земляка І.А. Муравейкі, дакрануліся да прыватных рэчаў, рукапісаў, якія падараваў сам паэт.