У гістарычным музеі імя І.А. Муравейкі прайшло мерапрыемства "Герой жыве побач", якое было прымеркавана да 75-годдзя Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне.
На працягу ўсяго мерапрыемства эмацыянальна і пранікнёна гучалі вершы пра баявое братэрства, якія ўвайшлі ў кнігу "Я – Іван з Беларусі" І. Муравейкі – удзельніка вайны.
У сваіх лірычных творах пра вайну і Перамогу мастак слова імкнецца данесці да ўсіх людзей: памятайце гісторыю такой, якая яна сапраўды была, каб больш ніколі не было вайны.
Асобна экскурсаводы пазнаёмілі ўсіх прысутных з ваенным перыядам у жыцці паэта. З біяграфіі вядома: "Іван сем з паловай гадоў не здымаў са сваіх плеч салдацкі шынель".
Мерапрыемства было карысна і пазнавальна для вучняў.