bezh-TWenru

Напярэдадні Рэспубліканскага форуму музеяў устаноў адукацыі "Памяць народа ў надзейных руках маладых" у перыяд з 18 па 23 кастрычніка 2021 года наша школа прымае ўдзел у Тыдні музеяў устаноў адукацыі Мінскай вобласці.

Тыдзень пачаўся з мерапрыемства-выставы "Гісторыя NEзвычайных рэчаў" і прэзентацыі першага каштоўнага экспаната музея "Гонар нашай вёскі" арыфмометра "Фелікс-2". Вучні 1-11 класаў пазнаёміліся с гісторыяй арыфмометра, а таксама з прынцыпам яго працы. 

У аўторак на выставе "Гісторыя NEзвычайных рэчаў" у школьнікаў з’явілася магчымасць пазнаёміцца з экспанатамі, звязанымі з гісторыяй калгаса "Беларусь". Экспаніраваліся ганаровыя граматы працаўнікоў і прэзентаваўся Музейны праект "Атланты, якія трымалі неба" (асоба першая: Кашко Васіль Рыгоравіч).