bezh-TWenru

Ва ўстанове адукацыі ў рамках адзінага дня роднай мовы для вучняў 5-11 класаў была праведзена інтэрактыўная гульня “Знаўцы беларускай мовы”, дзе дзеці практыкаваліся ў рашэнні лінгвістычных задач, разгадванні рэбусаў, загадак.

У гульні прынялі ўдзел дзве каманды навучэнцаў “Васілёк” і “Пралеска”. Творча падышлі вучні да прадстаўлення сваіх каманд: прыдумалі назву, эмблему і дэвіз.

У ходзе выканання задання “Адкажы на пытанне” навучэнцы змаглі праверыць свае тэарэтычныя веды па беларускай мове, а ўдзел у конкурсе “Гэта цікава” дазволіў актуалізаваць свае веды аб культуры, традыцыях Беларусі. Лепшыя знаўцы мовы вызначыліся і ў ходзе выканання заданняў “Загадкі”, “Рэбусы”, “Шарады”, “Метаграмы”. Пры выкананні задання “Метаграмы” нашым гульцам прыйшлося нялёгка. Каб адгадаць граматычную загадку, трэба ўказаную літару ў слове замяніць іншай. У выніку атрымліваецца новае слова.

Скончылася гульня ўручэннем грамат “Знаўцы беларускай мовы” прадстаўнікам абедзвюх каманд. Трэба адзначыць, што лінгвістычнае спаборніцтва прайшло на пазітыўнай хвалі. Было цікава і захапляльна.

Дадзенае мерапрыемства садзейнічала пашырэнню ведаў вучняў па роднай мове, развіццю пазнавальнай актыўнасці і творчых здольнасцей, лагічнага мыслення, кемлівасці, культуры маўлення.