bezh-TWenru

Навучэнцы 6 і 9 класаў прынялі ўдзел у Рэспубліканскім конкурсе (раённы этап) юных экскурсаводаў музеяў устаноў адукацыі.

Конкурс праводзіцца з мэтай фарміравання ў навучэнцаў грамадзянска-патрыятычных пачуццяў сродкамі экскурсійнай музейнай дзейнасці.

Арганізатарам конкурсу выступае Рэспубліканскі цэнтр экалогіі і краязнаўства пры падтрымцы Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.

На рэспубліканскім этапе конкурсу юныя экскурсаводы прадставяць тэматычную экскурсію “Музей у чамадане” і аглядную экскурсію ў форме рэкламы адпаведна профілю музея.