bezh-TWenru

Музей – чароўная "машына часу", яго прадметы захоўваюць памяць мінулага і перадаюць яе нашчадкам, аб’ядноўваюць час і пакаленні. Музей ва ўстанове адукацыі – гэта ў першую чаргу адукацыйны, сацыякультурны і выхаваўчы цэнтр, дзякуючы якому даследуецца, пазнаецца, вывучаецца і захоўваецца для будучых пакаленняў матэрыяльная і духоўная спадчына краю.

Школьны гістарычны музей "Вытокі" быў адкрыты 1 верасня 2005 года. З мэтаю стварэння музея былі створаны пошукавыя групы вучняў, кожная з якіх атрымала заданні. Падчас выканання заданняў вучні сабралі некалькі дзясяткаў прадметаў, якія сталі асновай для стварэння экспазіцый. Адкрыццё музея – значная падзея і для вучняў, і настаўнікаў. Калектывам школы была зроблена вялікая работа: ранейшы невялікі пакойчык з некалькімі экспазіцыямі ператварыўся ў месца, дзе "ажыла, загаварыла" гісторыя родных вёсак, дзе адлюстраваліся лёсы многіх землякоў.

Вялікі ўклад у стварэнне музея ўнёс настаўнік рускай мовы і літаратуры Драбушэвіч Васілій Мікалаевіч, які з самага адкрыцця і да 2009 года з’яўляўся кіраўніком "Вытокі".  

З 2009 па 2018 гады музейнай справай займалася Драбушэвіч Тамара Канстанцінаўна, настаўнік-філолаг, а з 2018 і па сённяшні час – Русаковіч Алена Мікалаеўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры. 

Такім чынам, музей – гэта крыніца папаўнення і пашырэння ведаў, ідэалагічны цэнтр выхавання свядомых грамадзян і патрыётаў свайго краю.